![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Fedotov_cholera.jpg/640px-Fedotov_cholera.jpg&w=640&q=50)
Трэцяя халерная пандэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэцяя халерная пандэмія (таксама III халерная пандэмія 1846—1860 гадоў, англ.: third cholera pandemic (1846–1860)) — выбуховае распаўсюджанне халеры на значныя тэрыторыі за межы эндэмічных тэрыторый Індыі на працягу 1846—1860 гадоў, некаторыя навукоўцы лічаць, што яна была больш працяглай — 1837—1863 гады. Гэтая пандэмія лічыцца найбуйнейшай за смяротнасцю сярод эпідэмій і пандэмій XIX стагоддзя. Характэрная тым, што халера ўпершыню распаўсюдзілася на ўсю Паўночную Афрыку і Амерыку. Праз вялікую небяспеку халеры ў 1851 годзе ў Парыжы прадстаўнікі 12 краін Еўропы прынялі Першую міжнародную санітарную канвенцыю, задачай якой была распрацоўка мерапрыемстваў па абароне тэрыторый, у першую чаргу, ад гэтай хваробы.
Хуткія факты Трэцяя халерная пандэмія, Папярэдні ў спісе ...
Трэцяя халерная пандэмія | |
---|---|
![]() | |
Папярэдні ў спісе | Другая халерная пандэмія |
Наступны ў спісе | Чацвёртая халерная пандэмія |
Дата пачатку | 1846 |
Дата заканчэння | 1860 |
Закрыць