Чарнаві́цкая во́бласць (укр.: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 901 748 чалавек (2017). Адміністрацыйны цэнтр — Чарнаўцы.
Чарнавіцкая вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Чернівецька область Regiunea Cernăuţi | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 7 жніўня 1940[1] | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Фішчук[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2017) |
▼ 901 748 (25-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 111,98 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад |
украінцы (75 %) румыны (12,5 %) малдаване (7,3 %) рускія (4,1 %) палякі (0,4 %) беларусы і габрэі (па 0,2 %) і інш |
||||
Плошча | 8,097 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1574 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-77 | ||||
Тэлефонны код | 37 | ||||
Код аўтам. нумароў | CE, ІЕ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У складзе вобласці 52 тэрытарыяльныя грамады[2].
Размешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.
Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.
Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.
Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады акдрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.
У нетрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне ракі Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.
На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».
На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сірат, Чарамош.
За апошнія 650 гадоў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:
З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.
Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.