From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарлз Тэйз Расел (англ.: Charles Taze Russell; 16 лютага 1852, Алегейні (Пенсільванія, ЗША) — 31 кастрычніка 1916, Пампа (Тэхас, ЗША) — амерыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з заснавальнікаў рэлігійнага руху Даследчыкаў Бібліі, які пазней атрымаў назву Сведкі Іеговы, сакратар і галоўны бухгалтар, а з 1884 года прэзідэнт Таварыства Сіёнскай вартавой вежы і трактатаў, прэзідэнт Таварыства вартавой вежы, Біблій і трактатаў (Пенсільванія)[3].
Чарлз Тэйз Расел | |
---|---|
англ.: Charles Taze Russel | |
Род дзейнасці | выдавец, пісьменнік, рэлігійны лідар, кінематаграфіст |
Дата нараджэння | 16 лютага 1852[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1916[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З юнацтва Ч.Т. Расел цікавіўся рэлігіяй, што прывяло яго да заснавання групы даследчыкаў Бібліі (пачатак 1870-х гг.) і часопіса «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста» (1879 г.), якія працягвалі дзейснасць пасля яго смерці. На працягу жыцця выступаў з шматлікімі пропаведзямі па розных гарадах свету і ўдзельнічаў у дэбатах з пратэстанцкімі багасловамі наконт неіснавання пекла і адсутнасці ў Бібліі вучэння аб Тройцы.
У 1878 г. ажаніўся з Мэры Фрэнсіс Эклі. Пасля сямнаццаці гадоў сумеснага жыцця Мэры пакінула мужа і ў 1908 г., пасля судовага разбору, пачатага па яе ініцыятыве ў 1903 г., суд вынес рашэнне на судовае разлучэнне з выплатай аліментаў[4].
Памёр падчас адной з місіянерскіх паездак у цягніку. Пасля яго смерці некаторыя з Даследчыкаў Бібліі выйшлі з арганізацыі па прычыне нязгоды з пэўнымі зменамі, якія пачалі там адбывацца[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.