адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ці́хініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ціхінічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Броннае, Рудня Бронская, Сяменькавічы і Ясёнаўка)[1]. 16 студзеня 1975 года скасаваны вёскі Лейчыцы і Слапішча (зліліся з вёскай Ціхінічы)[2], 7 чэрвеня 1979 года — пасёлак Новая Аляксандраўка[3], 13 лістапада 1987 года — вёска Сяменькавічы[4]. 16 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета з Запольскага сельсавета вернуты вёскі Броннае і Ясёнаўка[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[6], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1761 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.