былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Цітвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Цітва.
Цітвянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Пухавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Цітва |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 31 сакавіка 1977 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года ў складзе Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года ў складзе Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярычынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 11 сакавіка 1977 года населенаму пункту, які ўзнік пры торфапрадпрыемстве «Сяргеевіцкае» на тэрыторыі сельсавета, прысвоена назва — пасёлак Праўдзінскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў[3]. 31 сакавіка 1977 года пасёлкі Бор (Рудзенскі сельсавет)Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета, пасёлак Праўдзінскі перададзены ў склад Сяргеевіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узляны, сельсавет перайменаваны ва Узлянскі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.