Цяцёрынскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяцёрынскае — вадасховішча ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Друць (басейн Дняпра), прыкладна за 6 км на поўдзень ад горада Круглае.
Цяцёрынскае | |
---|---|
Каардынаты: 54°10′37,76″ пн. ш. 29°47′56,6″ у. д.HGЯO | |
Вышыня над узроўнем мора | 173,3 м |
Даўжыня | 9,5 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 4,6 км² |
Аб'ём | 0,00832 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 24,6 км |
Найбольшая глыбіня | 8,8 м |
Плошча вадазбору | 808 км² |
Упадаюць | рэкі Друць і Блінаўка, ручаі і каналы |
Выцякаюць | рака Друць |
Год напаўнення | 1986 |
Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 4,6 км², даўжыня 9,5 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня берагавой лініі 24,6 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 8,8 м, ваганні ўзроўню вады 0,9—1,1 м. Аб'ём вады 8,32 млн. м³. Плошча вадазбору 818 км².
Схілы катлавіны ў верхняй частцы спадзістыя. Берагі нізкія і зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно вадасховішча выслана ілам і торфам. Моцна зарастае. Вадасховішча Цяцёрынскае слабапраточнае. Працякае рака Друць, упадаюць рака Бліноўка, ручаі і каналы.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, карп, язь, акунь, плотка, карась, лінь і іншыя рыбы. Сустракаюцца лешч і мянтуз.
Каля вадасховішча населеныя пункты Цяцёрына, Зацяцёрка, Улужжа, Шупені, Прыгані 1, пралягаюць аўтамабільныя дарогі Р26 і Р77.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.