спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяглі́цычалаве́ка, або Му́скулы чалаве́ка, або гутаркова: Мы́шцы чалаве́ка, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, калі ідзе размова аб папярочна-паласатых цягліцах. Разам з тым некаторыя шкілетныя цягліцы прымаюць удзел у такіх фізіялагічных актах, як дыханне, голасаўтварэнне і г. д. Сярод папярочна-паласатых цягліц у асобную групу выдзяляюць кардыяміяцыты. Гладкія цягліцы шырока прадстаўлены ў арганізме ў сценках судзін і іншых полых органаў, маюць іншую структуру і не падпарадкоўваюцца свядомасці.
Поўны пералік шкілетных цягліц чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі анатамічнай тапаграфіі з пазначэннем функцыі, інервацыі і кровазабеспячэння кожнай цягліцы. Пры гэтым лацінскі адпаведнік назвы кожнай цягліцы падаецца ў (дужках і курсівам). Інфармацыя аб інервацыі і кровазабеспячэнні падаецца таксама курсівам і толькі па-лацінску. Пры апісанні інервацыі пазначаюцца спіннамазгавыя сегменты.
Для спрашчэння арыентацыі па артыкуле, калі ласка, карыстайцеся іерархічным спісам ніжэй.
Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок.
Інервацыя: r. externus n. accessorii et nn. cervicales (CII-CIV).
Функцыя: прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канцавіну назад да сярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канцавіне набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, такім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Функцыя: паднімае лапатку (больш верхні вугал), перадаючы ёй тым самым круцільны рух, пры гэтым ніжні вугал перасоўваецца ў бок пазваночнага слупа; пры ўмацаванай лапатцы нахіляе шыйную частку пазваночнага слупа назад і ў свой бок.
Функцыя: уся цягліца, выпростваючая пазваночнік, m. erector spinae, пры двухбаковым скарачэнні з'яўляецца моцнай разгінальніцай пазваночнага слупа, утрымлівае тулава ў вертыкальным стане. Пры аднабаковым скарачэнні нахіляе пазваночны слуп у адпаведны бок. Верхнія пучкі цягліцы цягнуць галаву ў свой бок. Часткаю сваіх пучкоў (m. iliocostalis thoracis) яна апускае рэбры.
Папярочна-васцяватыя цягліцы (mm. transversospinales) умоўна падзяляюцца на тры часткі:
Паўвасцяватая цягліца (m. semispinalis) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца разгінае верхнія аддзелы пазваночнага слупа і цягне галаву назад або ўтрымлівае яе ў задраным стане; пры аднабаковым скарачэнні адбываецца нязначнае кручэнне.
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІ-СV, ThI-ThXII);
Многападзельныя цяглiцы (mm. multifidi) падзяляюць тры часткі:
Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores) тапаграфічна падзяляюцца на тры часткі:
Цягліцы-крутніцы паясніцы (mm. rotatores lumborum);
Цягліцы-крутніцы грудзей (mm. rotatores thoracis);
Цягліцы-крутніцы шыі (mm. rotatores cervicis (colli));
Функцыя: папярочна-васцяватыя цягліцы пры двухбаковым скарачэнні разгінаюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым — круцяць яго ў процілеглы цягліцы, якая скарачаецца, бок.
Інервацыя: nn. spinales (CIІ-LV).
Міжвасцяватыя цягліцы (mm. interspinales), сярод якіх выдзяляюць:
Міжвасцяватыя цягліцы паясніцы (mm. interspinales lumborum);
Міжвасцяватыя цягліцы грудзей (mm. interspinales thoracis) — часта адсутнічаюць;
Міжвасцяватыя цягліцы шыі (mm. interspinales cervicis (colli));
Функцыя: разгінаюць пазваночны слуп і ўтрымліваюць яго ў вертыкальным стане.
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІI-LV).
Міжпапярочныя цягліцы (mm. intertransversarii), сярод якіх выдзяляюць:
Медыяльныя і латэральныя міжпапярочныя цягліцы паясніцы (mm. intertransversarii laterales et mediales lumborum);
Міжпапярочныя цягліцы грудзей (mm. intertransversarii thoracis);
Пярэднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii anteriores cervicis (colli));
Медыяльныя і латэральныя заднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii posteriores mediales et laterales cervicis (colli));
Функцыя: утрымліваюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым скарачэнні нахіляюць яго ў бок.
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI-CVI, LI-LIV).
Кровазабеспячэнне: да ўсіх глыбокіх цягліц спіны кроў дастаўляюць aa. occipitalis, cervicalis profundus, intercostales posteriores; aa. lumbales.
Цягліцы грудзей
Паверхневыя цягліцы грудзей
Вялікая грудная цягліца (m. pectoralis major):
Функцыя: прыводзіць і круціць плячо ўнутр, пры гарызантальным стане рукі прыводзіць яе ў сагітальны стан, а пры замацаванай верхняй канцавіне сваёй грудзіна-рэбернай часткаю цягліца садзейнічае пашырэнню грудной клеткі падчас дыхання.
Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CV-ThI).
Функцыя: цягне ключыцу ўніз і медыяльна, утрымліваючы яе такім чынам у грудзіна-ключычным суставе; пры нерухомым поясе верхняй канцавіны паднімае І рабро, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Функцыя: адцягвае лапатку ад пазваночнага слупа; ніжнія пучкі, апроч гэтага, перасоўваюць ніжні вугал лапаткі латэральна і перадаюць ёй круцільны рух вакол сагітальнай восі. Разам з ромбападобнай цягліцай фіксуе лапатку да паверхні грудной клеткі. Пры нерухомым поясе верхняй канцавіны пярэдняя зубчастая цягліца з'яўляецца яшчэ і дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Функцыя: дыяфрагма з'яўляецца галоўнай дыхальнай цягліцай, якая пры скарачэнні робіцца плоскаю, садзейнічаючы такім чынам удыху, і прымае форму сферы падчас выдыху.
Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў супрацьлеглы бок; двухбаковае скарачэнне пры замацаваным лагве цягне грудную клетку і згінае пазваночны слуп.
Інервацыя: nn. intercostales (LI, ThV-ThXII), iliohypogastricus (ThXII-LI), ilioinguinalis (LI).
Функцыя: цягне падуздышную косць уверх, а XII рабро ўніз; удзельнічае ў бакавых згінаннях паяснічнай часткі пазваночнага слупа; пры двухбаковым скарачэнні цягне паяснічны аддзел пазваночнага слупа назад.
Інервацыя: nn. intercostales (ThXI-ThXII), lumbales (LI-LIII, ThXII).
Функцыя: пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў свой бок, твар пры гэтым паварочваецца ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні цягліцы галава закідаецца назад і крыху высоўваецца наперад; пры замацаванай галаве цягліца цягне ўверх ключыцу і грудзіну.
Інервацыя: r. externus (n. accessorius), n. cervicalis (CII-CIV).
Функцыя: цягне пад'язычную косць назад, уверх і вонкі.
Інервацыя: r. stylohyoideus (n. facialis).
Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus a. lingualis.
Сківічна-пад'язычная цяглiца (m. mylohyoideus):
Функцыя: пры замацаванай ніжняй сківіцы цягліца цягне пад'язычную косць уверх і наперад; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
Інервацыя: r. thyrohyoideus ansae cervicalis (CI-CII).
Лапатачна-пад'язычная цяглiца (m. omohyoideus):
Функцыя: пры замацаванай лапатцы цягне шчытападобную залозу ўніз і вонкі, а яшчэ адцягвае похвусудзінна-нервовага пучка шыі, пашыраючы пры гэтым прасвет унутранай ярэмнай вены, v. jugularis internae.
Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI-CIII).
Кровазабеспячэнне: усе цягліцы, якія ляжаць ніжэй за пад'язычную косць, забяспечваюцца крывёю з наступных судзін — aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis.
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне І рабро ўверх; пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ў свой бок, а пры двухбаковым — наперад.
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае II рабро; пры замацаванай грудной клетцы і двухбаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ўперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CVII-CVIII).
Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda et transversa colli, intercostalis posterior I (truncus costocervicalis).
Найменшая лесвічная цяглiца (m. scalenus minimus) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне ўверх І рабро і купал плеўры.
Інервацыя: nn. cervicales (CV-CVII).
Кровазабеспячэнне: a. cervicalis ascendens.
Пасярэдняя група
Доўгая цяглiца шыi (m. longus colli (cervicis)):
Функцыя: нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад і ў свой бок.
Інервацыя: nn. cervicales (CIII-CVIII).
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda.
Доўгая цяглiца галавы (m. longus capitis):
Функцыя: нахіляе галаву і шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
Латэральная прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis lateralis):
Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CІ-CII).
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, occipitalis.
Вялікая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior major);
Малая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior minor);
Верхняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis superior):
Інервацыя: nn. suboccipitalis (CI), cervicalis II.
Ніжняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis inferior):
Функцыя: рух галавы назад пры двухбаковым скарачэнні, назад і ўбок — пры аднабаковым, пры гэтым ніжняя косая і часткова вялікая прамая цягліцы круцяць галаву.
Надчэрапная цяглiца (m. epicranius) — так называюць звычайна сухажыльны шлем і звязаныя з ім цяглічныя часткі — Патылічна-лобная цяглiца (m. occipitofrontalis):
Функцыя: пры скарачэнні патылічнага брушка сухажыльны шлем, а разам з ім і скура валасістай часткі галавы перасоўваюцца назад; пры скарачэнні лобнага брушка перамяшчае сухажыльны шлем і звязаную з ім частку скуры галавы наперад; пры замацаваным шлеме цягліца паднімае бровы і пашырае вачнічную шчыліну.
Функцыя: pars orbitalis звужае вачнічную шчыліну і разгладжвае папярочныя зморшчыны ў вобласці скуры лба; pars palpebralis заплюшчвае вачнічную шчыліну; pars profunda пашырае слёзны мяшок.
Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і супінуе перадплечча; за кошт доўгай галоўкі прымае ўдзел у адвядзенні рукі, за кошт кароткай — у яе прывядзенні.
Інервацыя: n. musculocutaneus (CV—CVII).
Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, recurrens radialis, brachialis.
Дзюба-плечавая цяглiца (m. coracobrachialis):
Функцыя: паднімае руку і прыводзіць яе да пасярэдняй лініі.
Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI—CVII).
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexae humeri anterior et posterior.
Плечавая цяглiца (m. brachialis):
Функцыя: згінае перадплечча ў локцевым суставе і нацягвае сустаўную капсулу локцевага сустава.
Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI—CVII).
Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, brachialis et recurrens radialis.
Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris.
В) Сярэдняя група
Чэрвепадобныя цяглiцы (mm. lumbricales):
Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднюю і дыстальную фалангі тых жа пальцаў.
Інервацыя: І і ІІ — n. medianus; III і IV — n. ulnaris (CVIII—ThI).
Кровазабеспячэнне: arcus palmares superficialis et profundus.
Далоневыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei palmares):
Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальнага і безыменнага пальцаў і мезенца, прыводзяць гэтыя пальцы да сярэдняга пальца.
Інервацыя: n. ulnaris (CVIII—ThI).
Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus.
Цягліцы тылу кісці
Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales):
Функцыя: дзве цягліцы прамянёвага краю цягнуць праксімальныя фалангі ўказальнага і сярэдняга пальцаў у бок вялікага пальца кісці; дзве цягліцы локцевага краю цягнуць сярэдні і безыменны пальцы ў бок мезенца. Апроч гэтага, усе цягліцы прымаюць удзел у згінанні праксімальных фалангаў і выпростванні сярэдніх і дыстальных фалангаў указальнага, сярэдняга, безыменнага пальцаў і мезенца.
Функцыя: разгінае вялікі палец ступні, прымае ўдзел у разгінанні ступні, паднімаючы (супінуючы) яе медыяльны край.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior.
Задняя група
А) Паверхневы слой
Трохгалоўкавая цягліца галёнкі (m. triceps surae), якая складаецца з лыткавай цягліцы і камбалападобнай цягліцы:
Функцыя: трохгалоўкавая цягліца галёнкі згінае галёнку ў каленным суставе, ажыццяўляе згінанне ступні, паднімае пятку і пры фіксаванай ступні цягне галёнку і сцягно назад.
Інервацыя: n. tibialis (LIV—SII).
Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Падэшвавая цягліца (m. plantaris):
Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава.
Інервацыя: n. tibialis (LIV—SI).
Кровазабеспячэнне: a. poplitea.
Б) Глыбокі слой
Падкаленная цягліца (m. popliteus):
Функцыя: згінае галёнку, круціць яе ўнутр, пры гэтым адцягвае капсулу каленнага сустава.
Функцыя: згінае дыстальныя фалангі II—V пальцаў ступні, прымае ўдзел у згінанні ступні, паднімаючы яе медыяльны край (супінуючы).
Інервацыя: n. tibialis (LV—SII).
Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior.
Доўгая згінальніца вялікага пальца ступні (m. flexor hallucis longus):
Функцыя: згінае вялікі палец ступні, удзельнічае ў згінанні II—V пальцаў ступні за кошт фіброзных пучкоў, які дадаюцца да сухажылляў доўгай згінальніцы пальцаў.
Функцыя: разгінае II—IV пальцы ступні, адцягвае іх у латэральны бок.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—SI).
Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis.
Кароткая разгінальніца вялікага пальца ступні (m. extensor hallucis brevis):
Функцыя: разгінае вялікі палец ступні.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV—LV, SI).
Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis.
Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales):
Функцыя: I міжкасцявая цягліца цягне ІІ палец ступні ў медыяльны бок, ІІ, ІІІ і IV змяшчаюць ІІ-IV пальцы ў латэральным кірунку; усе чатыры цягліцы згінаюць праксімальныя фалангі і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальных пальцаў.
Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна»: Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков)
Парадак пераліку цягліц у спісе адпавядае парадку вывучэння элементаў цяглічнай сістэмы на кафедрах нармальнай анатоміі ў вышэйшых медыцынскіх навучальных установах Беларусі, Украіны і Расіі.
Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна»: Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) (руск.)
Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8.
Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6.
Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка: каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3(руск.)
Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М. Р. 5-е изд., перераб. и доп. — М.: 2001. — Т.1 — 640с., Т.2 — 640с. (руск.)
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.