From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэзій (лац.: Caesium), Cs — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 55.
Канфігурацыя электронных абалонак: 6s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 132,90543. Прыродны ізатоп: 133Cs — стабільны. Штучна атрыманыя радыеактыўныя ізатопы з масавымі лікамі ад 123 да 142, найбольш устойлівы з іх 137Cs з перыядам паўраспаду 33 гады.
Цэзій простае рэчыва: серабрыста-белы з залацістым адценнем мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1900 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 28,5 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення — 690 °C.
Адкрыты ў 1860 годзе Р. Бунзенам і Г. Кірхгофам. Металічны цэзій атрыманы ў 1882 годзе К. Сэтэрбергам.
Зямная кара утрымлівае 0,00065 % па масе. Цэзій — тыповы рассеяны элемент. Мінералы : авагардыт, палуцыт, ізаморфна замяшчае калій і рубідый у палявых шпатах і слюдах. Прамысловае значэнне мае мінерал палуцыт. Радовішчы ў ЗША, Швецыі, Канадзе, Казахстане.
Металічны цэзій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічных кальцыю, магнію, алюмінію на хларыд цэзію ў вакууме.
Хімічна вельмі актыўны шчолачны метал, на паветры загараецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі рэагуе з выбухам. Вельмі агрэсіўны ў расплаўленым стане. Пры награванні да тэмпературы вышэй 600 °C разбурае шкло[1]. Большасць соляў цэзію добра раствараюцца ў вадзе.
Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшыя сферы выкарыстання:
137Cs — адзін з найважнейшых кампанентаў радыеактыўнага забруджвання біясферы адыходамі атамнай памысловасці і энергетыкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.