Цьеры́ Даніэ́ль Анры́ (фр.: Thierry Daniel Henry; нар. 17 жніўня 1977) — французскі футбаліст антыльскага паходжання, завяршыў прафесійную кар’еру ў 2014 годзе. Чэмпіён свету 1998 і Еўропы 2000, пераможца Лігі чэмпіёнаў і чэмпіянатаў Францыі, Англіі, Іспаніі, уладальнік Кубка канфедэрацый. Выступаў на пазіцыях нападніка і ўскрайняга паўабаронцы ў складзе такіх клубаў, як «Манака», «Ювентус», «Арсенал», «Барселона», «Нью-Ёрк Рэд Булз». У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Хуткія факты Цьеры Анры, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
За сваю футбольную кар’еру Анры заваяваў шмат тытулаў і атрымаў мноства ўзнагарод, неаднаразова ўсталёўваў рэкорды клубаў і нацыянальных чэмпіянатаў. З’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай Францыі і «Арсенала», трапляў у сімвалічныя зборныя свету і Еўропы, двойчы быў узнагароджаны «залатой буцай» і паводле версій розных устаноў некалькі разоў прызнаваўся іграком года ў Англіі. Уключаны ў спіс ФІФА 100, у 1998 годзе узнагароджаны тытулам ордэна Ганаровага легіёна. Шматлікія спецыялісты, трэнеры, спартсмены ў інтэрв’ю выказваліся аб ім як аб адным з найлепшых футбалістаў свету.
Акрамя футбола Анры актыўна займаецца дабрачыннасцю, рэгулярна ахвяруе сродкі ў розныя некамерцыйныя арганізацыі, накіраваныя на барацьбу з мукавісцыдозам (руск.) (бел. і СНІДам. Кіруе праграмай супраць расізму ў футболе, пра які ведае не па чутках, за гэтую дзейнасць у 2007 годзе быў уключаны ў сотню самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time. Дзякуючы сваёй вядомасці супрацоўнічае з многімі кампаніямі, здымаўся ў рэкламных роліках Nike (руск.) (бел., Reebok (руск.) (бел., Gillette (руск.) (бел., Renault і Pepsi (англ.) (бел.. З жонкай разведзены, мае дачку.