From Wikipedia, the free encyclopedia
Цытакіны — клас невялікіх пептыдаў і бялкоў (маса каля 8-30 кДа), якія рэгулююць міжклеткавыя і міжсістэмныя ўзаемадзеянні ў арганізме: выжыванне клетак, стымуляцыю або тармажэнне іх росту, дыферэнцыраванне, функцыянальную актыўнасць і апаптоз. Менвіта цытакіны ў нармальных умовах забяспечваюць каардынацыю імуннай, эндакрыннай і нервовай сістэмы і ўдзельнічаюць ў адказе арганізма на паталагічныя ўздзеянні. Тэрмін «цытакіны» быў прапанаваны С. Коэнам у 1974 годзе[1]
Цытакіны актыўныя ў вельмі нізкіх канцэнтрацыях. Іх біялагічнае дзеянне на клеткі рэалізуецца праз узаемадзеянне са спецыфічным рэцэптарам, лакалізаваным на клеткавай мембране. Сэкрэцыя цітакіна носіць кароткачасовы характар і строга рэгулюецца. Спектры біялагічнай актыўнасці розных цытакінаў часта перакрываюцца: адзін і той жа працэс можа стымулявацца ў клетцы адразу некалькімі цытакінамі. У многіх выпадках назіраецца сінэргізм дзеянняў.
Цытакіны — антыген неспецыфічныя фактары. Таму дыягностыка інфекцыйных, аўтаіммунных і алергічных захворванняў з дапамогай вызначэння ўзроўню цітакінаў немагчыма. Але вызначэнне канцэнтрацыі гэтых рэчываў у крыві дае інфармацыю аб функцыянальнай актыўнасці розных відаў клетак адказных за імунітэт, аб ступені выяўленасці запаленчага працэсу, ці пераходзе яго на сістэмны ўзровень.
Усе цыітакіны, а іх вядома больш за 30, па структурных асаблівасцях і біялагічным дзеянні дзеляць на некалькі самастойных груп. Па механізму дзеяння вылучаюць наступныя группы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.