Цынь Шыхуан-дзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цынь Шыхуан-дзі (па-кітайску: 秦始皇; 259—210 да н.э.) — правіцель царства Цынь (з 246 да н.э.), які паклаў канец перыяду Ваюючых царстваў (Чжаньго). К 221 да н.э. ён усталяваў аднаасобнае панаванне на ўсёй тэрыторыі Унутранага Кітая і ўвайшоў у гісторыю як уладар цэнтралізаванай кітайскай дзяржавы. Заснаваная ім дынастыя Цынь, якая планавала правіць Кітаем на працягу 10 тысяч пакаленняў, была звергнута праз некалькі год пасля яго смерці.
Цынь Шыхуан-дзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 趙政 | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Qin Er Shi[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | King Zhuangxiang of Qin[d] | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 27 студзеня 259 да н.э. і не пазней за 24 лютага 259 да н.э.
|
||||||
Смерць |
не раней за 10 ліпеня 210 да н.э. і не пазней за 10 жніўня 210 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Qin dynasty[d] | ||||||
Бацька | King Zhuangxiang of Qin[d] | ||||||
Маці | Queen Dowager Zhao[d] | ||||||
Дзеці | Prince Jianglü[d], Prince Gao[d], Ziying[d][1], Qin Er Shi[d] і Fusu[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цынь Шыхуан-дзі правёў грандыёзную кампанію па аб'яднанню Паднябеснай. Была створаная агульнакітайская сетка дарог, знесеныя абарончыя сцены паміж царствамі і дабудаваныя паўночныя ўчасткі (тым самым створана Вялікая кітайская сцяна), уніфікавана іерагліфічнае пісьмо, грашовая сістэма, сістэма мер, краіна падзелена на ваенныя акругі. Імператар праводзіў рэгулярныя інспекцыі розных частак краіны, ён першым з кітайскіх правіцеляў выйшаў на марскі бераг, паклаў пачатак традыцыі манаршых узыходжанняў на гару Тайшань.
Праўленне Цынь Шыхуан-дзі было заснавана на прынцыпах легізму, выкладзеных у трактаце «Хань Фэй-цзы». Між тым усе пісьмовыя сведчанні аб яго асобе былі прапушчаны скрозь прызму канфуцыянскага светапогляду ханьскіх гісторыкаў, перш за ўсё Сыма Цяня. Верагодна, што прыпісаныя Цынь Шыхуан-дзі жорсткія ганенні на канфуцыянцаў — частка канфуцыянскай антыцыньскай і антылегісцкай прапаганды. Яго вобраз як жудаснага тырана тэндэнцыйна перабольшаны. Усе наступныя дзяржавы Кітая, пачынаючы з Заходняй Хань, наследавалі тую адміністрацыйна-бюракратычную сістэму дзяржаўнага кіравання, якая была створана пры першым імператары.
Магутнасць Цынь Шыхуан-дзі яскрава ілюструецца пахавальным комплексам, пабудаваным яшчэ пры жыцці імператара недалёка ад Сіяня. Адным з выдатных элементаў маўзалея з'яўляецца сусветна вядомая тэракотавая армія — 8 тысяч скульптур кітайскіх воінаў і коней у поўны рост.