Вялікая Кітайская сцяна (кіт. трад. 長城, спр. 长城, піньінь Chángchéng, літаральна: «Доўгая сцяна») — найбуйнейшы помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаі на працягу 6350 км.

Хуткія факты Вялікая Кітайская сцяна*, The Great Wall** ...
Вялікая Кітайская сцяна*
The Great Wall**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Thumb
Кітайская сцяна сёння
Краіна Сцяг Кітая Кітай
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 438
Рэгіён*** Азія і Ціхі акіян
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1987  (11-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Закрыць

Гісторыя

Будаўніцтва першай сцяны пачалося ў III стагоддзі да н.э. у час кіравання імператара Цынь Шы-хуандзі (дынастыя Цынь), у перыяд «Ваюючых дзяржаў» (475—221 гг. да н.э.) для абароны дзяржавы ад набегаў качавога народа хуну. У будаўніцтве ўдзельнічала пятая частка тагачаснага насельніцтва краіны, г.зн., каля мільёна чалавек.

Сцяна павінна была служыць крайняй паўночнай лініяй магчымай экспансіі саміх кітайцаў, яна павінна была засцерагаць падданых «Сярэдняй імперыі» ад пераходу да паўкачавогу вобразу жыцця, ад зліцця з варварамі. Сцяна павінна была выразна зафіксаваць межы кітайскай цывілізацыі, спрыяць кансалідацыі адзінай імперыі, толькі што складзенай з шэрага заваяваных царстваў.

У перыяд кіравання дынастыі Хань (206 г. да н.э. — 220 н.э.) Сцяна была пашырана на захад да Дуньхуана. Таксама была збудавана лінія вартавых веж, якая зыходзіла ўглыб пустыні, для абароны гандлёвых караванаў ад набегаў качэўнікаў. Тыя ўчасткі Вялікай Сцяны, якія захаваліся да нашага часу, былі пабудаваныя, у асноўным, пры дынастыі Мін (13681644). У гэту эпоху асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі былі цэгла і каменныя блокі, якія рабілі канструкцыю больш надзейнай. За час кіравання Мін Сцяна працягнулася з усходу на захад ад заставы Шаньхайгуань на беразе Бахайскага заліва Жоўтага мора да заставы Юйменьгуань на стыку сучасных правінцый Ганьсу і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Thumb
Карта сцяны.

Цікавыя факты

  • Насуперак распаўсюджанаму памылковаму меркаванню, з космасу Сцяна не бачная няўзброеным вокам, хоць на спадарожнікавых фатаграфіях, яе, зразумела, відаць — напрыклад: .
  • Штогод праводзіцца папулярны лёгкаатлетычны марафон «Вялікая Сцяна» (The Great Wall Marathon), у якім частку дыстанцыі спартсмены пераадольваюць па грэбні Сцяны.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.