![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Milankovitch_Variations.png/640px-Milankovitch_Variations.png&w=640&q=50)
Цыклы Міланкавіча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыклы Міланкавіча (названыя ў гонар сербскага астрафізіка Мілуціна Міланкавіча) — ваганні дасягаючай Зямлі колькасці сонечнага святла і сонечнай радыяцыі на працягу вялікіх прамежкаў часу. У значнай меры цыклы Міланкавіча тлумачаць натуральныя змены клімату на Зямлі і адыгрываюць вялікую ролю ў кліматалогіі і палеакліматалогіі, галоўным чынам у вывучэнні праблематыкі глабальнага пацяплення і парніковага эфекту. Тым не менш, з-за складаных працэсаў узаемадзеяння розных фактараў, а таксама зваротнай сувязі, поўнае атаясамліванне змен клімату з ваганнямі колькасці сонечнай энергіі, атрыманай Зямлёй, неапраўдана і не можа служыць мадэллю для рэканструкцыі кліматычных працэсаў мінулага і будучыні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/Milankovitch_Variations.png/320px-Milankovitch_Variations.png)