![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Cyclohexane-compressed.svg/langbe-640px-Cyclohexane-compressed.svg.png&w=640&q=50)
Цыклагексан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цыклагексан, цыклагексаметылен[1], гексаметылен[2], гексагідрабензол[2] — арганічнае рэчыва класа цыклаалканаў. Хімічная формула — C6H12.
Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...
Цыклагексан | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 110-82-7 |
PubChem | 8078 |
Рэг. нумар EINECS | 203-806-2 |
SMILES | |
RTECS | GU6300000 |
ChemSpider | 7787 |
Закрыць
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Атамная маса 84,16 а.а.м. Шчыльнасць 0,77855 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 6,5 °C. Тэмпература кіпення 81,4 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з этанолам і дыэтылавым эфірам, тлустымі кіслотамі, амінамі. З вадой і бензолам утварае азеатропныя сумесі.