From Wikipedia, the free encyclopedia
Аргані́чныя злучэ́нні, або арганічныя рэчывы — вуглевадароды і іх вытворныя.
Арганічныя рэчывы | |
---|---|
Вывучаецца ў | арганічная хімія |
Процілегла | неарганічнае рэчыва і inorganic substance[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганічныя злучэнні, як правіла, маюць малекулярную будову, нізкія тэмпературы плаўлення і кіпення, амаль усе гаручыя і параўнальна лёгка раскладаюцца пры награванні. Для арганічных злучэнняў характэрная з’ява ізамерыі.
Аснова будовы арганічных злучэнняў — ланцугі з атамаў вугляроду, злучаных паміж сабою кавалентнымі сувязямі. Класіфікацыя арганічных злучэнняў заснаваная на кратнасці сувязяў паміж атамамі, тапалагічных асаблівасцях вугляродных ланцугоў і наяўнасці ў малекуле арганічных злучэнняў функцыянальных групаў. Усе гэтыя асаблівасці будовы малекул арганічных злучэнняў цесна спалучаныя з іх хімічнымі ўласцівасцямі.
Арганічных злучэнняў вядома каля 10 мільёнаў.
Арганічныя рэчывы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.