From Wikipedia, the free encyclopedia
Цызальпійская Галія (лац.: Gallia Cisalpina) — правінцыя Рымскай рэспублікі з цэнтрам у Медыялане, якая размяшчалася паміж Альпамі, Макрай, Апенінамі і Рубіконам. Таксама называлася Блізкай Галіяй (лац.: Gallia Citerior) або Галія Тагата (лац.: Gallia Togata), паколькі яе жыхары, як і рымляне, насілі тогі, у адрозненне ад іншых галаў.
Да 222 да н.э. тэрыторыя рымскай дзяржавы пашырылася на поўнач аж да ракі По. Далейшаму ўмацаванню рымскіх пазіцый у гэтым рэгіёне перашкодзіла Другая Пунічная вайна, якая развярнулася большай часткай на поўначы Італіі. Пасля падпісання міру з Карфагенам рымляне працягнулі экспансію на поўнач. Ваенныя дзеянні працягваліся каля 30 гадоў. За гэты час былі знішчаны некалькі гальскіх і лігурыйскіх плямёнаў, пабудаваны новыя дарогі і заснаваны такія ўмацаваныя пункты, як Аквілея, Балоння, Муціна, Парма. Мноства жыхароў былі дэпартаваны ў паўднёвыя вобласці Італіі, даўно верныя Рыму, у той час як адтуль выводзіліся калоніі на поўнач.
Гістарычна, Цызальпійская Галія падзялялася на дзве часткі: Цыспаданская Галія (лац.: Gallia Cispadana) (тэрыторыя паміж рэкамі Рубікон і По) з цэнтрам у Муціне, заваяваная да Ганібалавай вайны, і Транспаданская Галія (лац.: Gallia Transpadana) (паміж Падам і Альпамі), з цэнтрам у Медыялане, якая ўвайшла ў склад Цызальпійскай Галіі на паўстагоддзя пазней.
З часоў Саюзніцкай вайны насельніцтва Цыспаданскай Галіі атрымала правы рымскага грамадзянства, а Транспаданскай — лацінскае права.
У 73 да н.э. каля Муціны войска Спартака нанесла паражэнне легіёну праконсула Цызальпійскай Галіі Гая Касія Лонгіна.
У 58 да н.э. праконсульства ў Цызальпійскай Галіі атрымлівае Юлій Цэзар. Ён выкарыстоўваў гэту правінцыю, як плацдарм для вядзення вайны ў Трансальпійскай Галіі. У ноч з 10 на 11 студзеня 49 да н.э. войска Цэзара перайшло Рубікон, паклаўшы пачатак грамадзянскай вайне. Пасля замацавання Цэзара ў Рыме жыхары Трансальпійскай Галіі атрымалі правы рымскага грамадзянства.
Цызальпійская Галія была аб’яднана з Італіяй паміж 43 і 42 гг. да н.э. консулам Актавіянам Аўгустам у рамках праграмы «італізацыі», высунутай другім трыумвіратам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.