![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Zwingerluft.jpg/640px-Zwingerluft.jpg&w=640&q=50)
Цвінгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цвінгер (ням.: Zwinger) — адно з самых прыгожых месцаў у Дрэздэне, уяўляе сабой комплекс з чатырох будынкаў. Назва паходзіць ад яго месцазнаходжання, у сярэднявеччы цвінгерам называлі частку крэпасці паміж вонкавай і ўнутранай крапаснымі сценамі. Першы будынак Дрэздэнскага цвінгера быў узведзены паміж крапаснымі сценамі горада. Цяпер тут знаходзяцца розныя музеі, сярод якіх найбольш вядомая Дрэздэнская карцінная галерэя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Zwingerluft.jpg/320px-Zwingerluft.jpg)
Пачатак быў пакладзены ў 1709 г., калі было збудавана драўлянае збудаванне, падобнае на амфітэатр. Яно атачала плошчу, на якой саксонскае дваранства праводзіла свае святы і турніры. З каменя, у стылі барока, тры бакі Цвінгера былі пабудаваныя да 1732 года нямецкім архітэктарам Матэўсам Даніэлем Пёпельманам. Чацвёрты бок архітэктурнага ансамбля, спраектаваны Готфрыдам Земперам, быў узведзены ў 1847-55 гадах.