![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Vietnamdem.jpg/640px-Vietnamdem.jpg&w=640&q=50)
Хіпі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хіпі (анг. hippy або hippie; ад разм. Hip або hep, — «разумее, дасведчаны» (hipster — старую назву субкультуры прыхільнікаў Бібоп) — філасофія і субкультура, першапачаткова ўзнікла ў 1960-х гадах у ЗША.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Vietnamdem.jpg/640px-Vietnamdem.jpg)
Росквіт руху прыйшоўся на канец 1960-х — пачатак 1970-х гадоў. Першапачаткова хіпі пратэставалі супраць пурытанскай маралі некаторых пратэстанцкіх цэркваў, а таксама прапагандавалі імкненне вярнуцца да прыроднае чысціні праз любоў і пацыфізм. Падтрымлівалі вольны і незалежны лад жыцця, аскетызм, свабоду сексуальных зносін і ўжывання наркотыкаў. Многія хіпі былі вегітарыянцамі альбо веганамі, падарожнічалі аўтастопам, цікалівіся ўсходнімі рэліягіямі і філасофіямі (будызм, індуізм, даасізм, усходняя містыка). Праводзілі массавыя акцыі пратэсту супраць вайны ў В'етнаме, а таксама за правы жанчын, у абарону экалогіі. Сярод людзей, якія натхнілі рух хіпі, былі пісьменнік Кен Кізі, паэт Джэк Керуак, вучоны і грамадскі дзеяч Цімаці Ліры (таксама вядомы як ЛСД-гуру), пясняры Джон Ленан і Скот Макензі інш.
Адзін з самых вядомых лозунгаў хіпі: «Make love, not war!», што прыблізна азначае: «Кахайце, а не ваюйце». Рух хіпі меў месца ў ЗША, краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, у СССР і ў БССР у прыватнасці. У сацыялістыных краінах хіпі былі аб'ектам крытыкі і асуджэння ў СМІ. Доўгі перыяд часопіс «Вожык» амаль у кожным нумары публікаваў карыкатуры на прадстаўнікоў субкультуры.
Сёння беларускія хіпі штогод арганізоўваюць закрыты фестываль «Вясёлка». У верасні 2013 г. ён праходзіў у лесе каля Гомеля. У колах «Вясёлкі» строга забаронены алкаголь, мяса і наркотыкі.