From Wikipedia, the free encyclopedia
Хром (лац.: Chromium) Cr — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 24. Метал шэра-стальнога колеру.
Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 22-е месца. З мінералаў найбольшае значэнне мае храміт FeO·Cr2O3. Радовішчы ў ПАР, Індыі, Расіі, Казахстане, Турцыі.
Асноўны спажывец — металургія (дабаўкі ў сталь). Электралітычнае пакрыццё хромам жалезных вырабаў (храміраванне) надае ім каразійную стойкасць. Хромавыя сплавы прымяняюцца ў машына- і прыборабудаванні.
У тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік і як складовая частка дубільных раствораў.
Аксід хрому выкарыстоўваецца пры вырошчванні штучных рубінаў (лазерная тэхніка, прыборабудаванне, ювелірная справа).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.