Храстковыя ганоіды (Chondrostei) — падклас прамянёвапёрых рыб[1][2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня ад 3—5 см (выкапнёвыя) да некалькіх метраў. Захавалі многія старажытныя адзнакі. Маецца хорда, адсутнічаюць целы пазванкоў. Чэрап у значнай ступені храстковы, добра развітыя накладныя косткі чэрапа. Шчэлепы свабодна размяшчаюцца ў асаблівым паглыбленні пад жабернай накрыўкай. Шэраг відаў мае на галаве пырскальную адтуліну. Вонкавае покрыва цела ўтварае луска з цвёрдым блішчастым слоем эмалепадобнага рэчыва ганаіна, пераважна рамбічная, часта скура пакрыта касцянымі шчыткамі, а часам застаецца зусім голай. Хваставы плаўнік няроўналопасцевы (гетэрацэркальны). Плавальны пузыр звычайна ячэісты, ёсць рэдукаваныя спіральны клапан і артэрыяльны конус.
Выкапнёвыя формы вядомыя з канца сілурыйскага перыяду. Астанкі драпежнай рыбы Andreolepis hedei з атряду Palaeonisciformes, знойдзеныя ў Расіі, Швецыі і Эстоніі, маюць узрост 420 млн гадоў[3]. Узніклі Chondrostei у рэках Лаўразіі, якія ўпадалі ў акіян Тэціс. Сучасныя групы храшчовакасцявых рыб паходзяць ад Palaeonisciformes.
Адрозніваецца 2 сучасныя атрады:
Пашыраны ў Паўночным паўшар'і і трапічнай Афрыцы (мнагапёрападобныя). Найбольш вядомыя асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы, весланосы, панцырнікі.
Богуцкая Н. Г., Насека А. М. Каталог бесчелюстных и рыб пресных и солоноватых вод России с номенклатурными и таксономическими комментариями. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2004. — С. 22. — 389 с. — ISBN 5-87317-177-7