Храм Гефеста (Афіны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Храм Гефеста ці Гефестэён (грэч. Ναός του Ηφαίστου και της Αθηνάς Εργάνης) у Афінах гэта найбольш захаваны грэчаскі антычны храм. Гэта храм дарычнага ордара, размешчаны на паўночна-заходнім боку Афінскай Агары. Будаваўся ў перыяд 449—415 гадоў да н.э. і быў прысвечаны богу Гефесту. Архітэктар невядомы, але гэта той жа дойлід, які пабудаваў храм на мысе Суніён і храм Арэса на Агары. З VII стагоддзя і да 1834 года служыў як праваслаўная царква Святога Георгія (грэч. Ἀγιος Γεώργιος Ακαμάτης), затым быў абвешчаны нацыянальным помнікам. Пасля здабыцця Грэцыяй незалежнасці ў храме размяшчаўся Нацыянальны Археалагічны Музей.
Хуткія факты Храм Гефеста, Краіна ...
Славутасць | |
Храм Гефеста | |
---|---|
37°58′32″ пн. ш. 23°43′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Грэцыя |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | Дарычны ордар і Архітэктура Старажытнай Грэцыі[d] |
Дата заснавання | V стагоддзе да н.э.[1] |
Матэрыял | пентэлійскі мармур[d] і Пароскі мармур |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць