From Wikipedia, the free encyclopedia
Параскі мармур (грэч. Μάρμαρο Πάρου) — дробназярністы цвёрды мармур чыстага белага колеру бездакорнай якасці. Здабываўся ў класічную эпоху на грэчаскім востраве Парас у Эгейскім моры.
Высока цаніўся старажытнагрэчаскімі скульптарамі, шматлікія шэдэўры, такія як Венера Медыцэйская і Ніка Самафракійская, выразаны з яго. Асноўныя паклады знаходзяцца ў Марнескіх каменяломнях, пачалі апрацоўвацца з VI стагоддзя да н.э. Яны існуюць і дагэтуль. Галоўным супернікам Параскага мармуру быў пентэліконскі, але яго беласць станавілася трохі залацістай на сонцы. Таксама шырока распаўсюджаны карарскі мармур, яго паверхня мае лёгкае раўнамернае адценне шэрага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.