Храм-помнік Аляксандра Неўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сабор Аляксандра Неўскага.
Храм-помнік Святога Аляксандра Неўскага (балг.: Храм-паметник Свети Александър Невски) — кафедральны патрыяршы сабор Балгарскай Праваслаўнай Царквы. Размешчаны ў сталіцы Балгарыі Сафіі, на плошчы Аляксандра Неўскага, з'яўляецца адной з горадабудаўнічых дамінант сталіцы Балгарыі[1]. Аўтар праекта — рускі архітэктар Аляксандр Памяранцаў.
Хуткія факты Храм-помнік Аляксандра Неўскага, Краіна ...
Праваслаўны храм | |
Храм-помнік Аляксандра Неўскага | |
---|---|
Храм-паметник Свети Александър Невски | |
42°41′45,2″ пн. ш. 23°19′58,69″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Сафія |
Канфесія | Балгарская праваслаўная царква |
Епархія | Sofia Eparchy[d] |
Архітэктурны стыль | неавізантыйскі стыль[d] |
Архітэктар | А. Памяранцаў |
Дата заснавання | 1882 |
Дата пабудовы | 1908 год |
Вышыня | 53 м |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзеючы |
Сайт | cathedral.bg |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вышыня галоўнага купала сабора — 45 м, званіцы — 53 м, плошча сабора — 3170 кв. м. Храм умяшчае да 5000 чалавек. На званіцы знаходзіцца 12 званоў агульнай вагай 23 тоны.