From Wikipedia, the free encyclopedia
Махамад Хосні Саід Мубарак (араб. محمد حسني سيد مبارك, 4 мая 1928, Кафра эль-Мусайлаха — 25 лютага 2020, Каір, Егіпет) — чацвёрты прэзідэнт Егіпта з 14 кастрычніка 1981 года па 11 лютага 2011 года.
Хосні Мубарак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. حسني مبارك | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ахмед Шафік | ||||||
Віцэ-прэзідэнт | Амар Сулейман (у 2011)[1] | ||||||
Папярэднік | Анвар Садат Суфі Хасан Абу Талеб (в. а.) |
||||||
Пераемнік | Махамед Хусейн Тантаві (в. а.) Мухамед Мурсі |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анвар Садат | ||||||
Пераемнік | Ахмад Фуад Махі ад-Дзін | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Анвар Садат | ||||||
Папярэднік | Хусейн эль-Шафей | ||||||
Пераемнік | Амар Сулейман | ||||||
Нараджэнне |
4 мая 1928[2][3][…] |
||||||
Смерць |
25 лютага 2020[5][6][…] (91 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | ас-Саід Ібрахім Мубарак | ||||||
Жонка | Suzanne Mubarak[d] | ||||||
Дзеці | Alaa Mubarak[d] і Gamal Mubarak[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам суніцкага толку | ||||||
Партыя | Нацыянальна-дэмакратычная партыя Егіпта | ||||||
Адукацыя | Егіпецкая ваенная акадэмія | ||||||
Прафесія | ваенны | ||||||
Дзейнасць | палітыка[8] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Гады службы | 1954—2011 | ||||||
Род войскаў | Egyptian Air Force[d] | ||||||
Званне | маршал авіяцыі[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Егіпет пасля доўгай службы ў егіпецкіх ВПС. У адпаведнасці з Канстытуцыяй прызначаны прэзідэнтам пасля таго, як прэзідэнт Садат быў забіты на ваенным парадзе 6 кастрычніка 1981 г. Сышоў з пасады ў пачатку 2011 г. пасля 18 дзён масавых пратэстаў.
Адразу пасля свайго прызначэння правёў шэраг мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй. Былі аддадзены пад суд шматлікія сваякі і набліжаныя Садата, некаторыя высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі.
Прэзідэнт Мубарак быў пераабраны большасцю галасоў на рэферэндумах у 1987, 1993 і 1999 гадах. Галасаванне праходзіла па адзінай кандыдатуры. Неабходнасць рэферэндумаў абгрунтоўвалася захаваннем надзвычайнага становішча ў краіне, выкліканага абвастрэннем ісламскай праблемы з-за дзейнасці радыкальных арганізацый.
Мубарак перагледзеў палітыку Садата ў адносінах з апазіцыяй. З турмаў былі вызвалены некалькі сотняў членаў апазіцыйных арганізацый, змякчыў умовы дзейнасці апазіцыйных партый, ім было дазволена выдаваць уласныя газеты. У той жа час шэраг фундаменталісцкіх арганізацый былі разгромленыя, некаторыя іх члены пакараны. У прыватнасці, былі пакараныя ўдзельнікі забойства прэзідэнта Садата.
Мубарак кіраваў краінай на пасадзе прэзідэнта 29 гадоў. Пры ім было адноўлена членства Егіпта ў Лізе арабскіх дзяржаў (прыпыненае пасля падпісання Садатам егіпецка-ізраільскага пагаднення), а штаб-кватэра арганізацыі была вернутая ў Каір. Егіпет прымаў удзел у вайне ў Персідскім заліве ў 1991 г. на баку міжнароднай кааліцыі.
Ён выступаў супраць амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 г., але потым не заклікаў да неадкладнага вываду акупацыйных сіл, мяркуючы, што гэта прычыніць намнога больш шкоды.
Хосні Мубарак кіраваў Егіптам з 1982 па 2011 год і быў скінуты ў выніку Арабскай вясны. Пасля адхілення ад улады ён шэсць гадоў правёў у зняволенні. Яго абвінавачвалі ў забойстве сотняў пратэстоўцаў у ходзе «арабскай вясны». Сам Мубарак адмаўляў, што аддаваў загад. У 2012 годзе яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення, але ў сакавіку 2017 года апраўдалі, пасля чаго ён выйшаў на волю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.