Хобатнагаловы кускус[1] (Tarsipes rostratus або Tarsipes spenserae) — сумчаты сысун сямейства Tarsipedidae. Адзіны від сямейства.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Хобатнагаловы кускус |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Phalangeriformes | Надсямейства: | Petauroidea |
Від: | Хобатнагаловы кускус |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Tarsipes rostratus
|
|
Закрыць
Даўжыня цела 7-8 см, хваста — 9-10 см; вага 13-17 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Поўсць кароткая і грубая. Хвост доўгі і тонкі, хапальны, голы. Вочы маленькія; вушы невялікія, круглявыя. Афарбоўка спіны шэрая, з трыма бурымі падоўжнымі палосамі. Сярэдняя паласа праходзіць ад патыліцы да пачатку хваста, бакавыя — ад плячэй да сцёгнаў. Бакавіны бледна-рудыя, пуза жоўта-белае, галава — светла-бурая. Вялікі палец на канечнасцях супрацьпастаўлены астатнім. II і III пальцы на задніх канечнасцях зрастаюцца, з пазногцямі. Зубы дэгенераваныя, усяго 22; жавальная мускулатура вельмі слаба развітая. У сумцы ў самак 4 смочкі.