From Wikipedia, the free encyclopedia
Хлодвіг Карл Віктар цу Гогенлоэ-Шылінгсфюрст (ням.: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst, 31 сакавіка 1819 — 6 ліпеня 1901) — нямецкі палітык і дыпламат, адзін са стваральнікаў Германскай імперыі, герцаг Карвейскі і Ратыборскі. Лічыўся адным з самых значных ліберальных палітыкаў свайго часу ў Германіі.
Прадстаўнік княжацкага дому Гогенлоэ. Жанаты на князёўне Марыі Вітгенштэйн — ўнучцы расійскага фельдмаршала і ўладальніцы Мірскага замка. У 1846 годзе заняў месца ў баварскім рэйхсраце. Міністр-прэзідэнт, міністр замежных спраў і міністр каралеўскага двара Баварыі ў 1866—1870 гадах. З’яўляўся прыхільнікам палітычнага аб’яднання Германіі ў адзіную дзяржаву. Пасля стварэння Германскай імперыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Германіі, займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта рэйхстага.
Пасол Германіі ў Францыі ў 1874—1885 гадах. Намеснік Эльзаса і Латарынгіі ў 1885—1894 гадах. Канцлер Германіі ў 1894—1900 гадах. На працягу часу яго паўнамоцтваў, асоба канцлера была менш прыкметнай у дзяржаўных справах, чым у яго папярэднікаў. Яго выступы ў прускім і нямецкім парламентах былі рэдкія, і большая незалежнасць была пакінута на дзяржаўных сакратароў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.