Херсонская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Херсо́нская во́бласць (укр.: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1 037 640 чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтр — горад Херсон.
Херсонская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Херсонська область | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Херсон | ||||
Дата ўтварэння | 30 сакавіка 1944 | ||||
Кіраўнік | Генадзь Лагута[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча | 28,461 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Сярэдняя вышыня • Самы нізкі пункт |
102 м 46 м 0 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-65 | ||||
Код аўтам. нумароў | ВТ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У складзе вобласці 49 тэрытарыяльных грамад[2].
Размешчана на поўдні Украіны; абмываецца Чорным і Азоўскім морамі. Берагавая лінія парэзана залівамі і ліманамі (Дняпроўскі ліман, Сіваш, Ягарлыцкі, Тэндраўскі, Джарылгацкі залівы). Шмат астравоў. Уздоўж узбярэжжа распасціраюцца косы: Тэндраўская, Кінбурнская, Арабацкая Стрэлка.
Большая ч. тэр. ў межах Прычарнаморскай нізіны (вышыня каля 100 м). Паверхня парэзана далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: мінеральныя будаўнічы матэрыялы (пясок, гліна, вапнякі), солі Сіваша, торф, лекавыя гразі.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 да −5 °C, ліпеня 21—23 °C. Ападкаў 300—400 мм за год.
Галоўная рака — Дняпро. Створана Кахоўскае вадасховішча.
На поўначы пашыраны чарназёмныя глебы, на поўдні — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Стэпы пераважна разараныя, невялікія ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці. Запаведнікі Асканія-Нова, Чарнаморскі.
Херсонская вобласць была ўтворана 30 сакавіка 1944 года ў складзе УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
У час уварвання Расіі ва Украіну да сярэдзіны сакавіка 2022 года трапіла пад кантроль расійскіх войск. У канцы красавіка была сфарміравана ваенна-грамадзянская адміністрацыя для кіравання рэгіёнам, неаднаразова заяўлялася аб планах увайсці ў састаў РФ[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.