From Wikipedia, the free encyclopedia
Ха Шы Мін[3][4] (Hồ Chí Minh; 19 мая 1890 — 2 верасня 1969) — в’етнамскі камуністычны дзеяч, кіраўнік жнівеньскай рэвалюцыі ў В’етнамскай імперыі, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ). Сапраўднае імя — Нгуен Шынь Кунг і Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзін псеўданім — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).
Ха Шы Мін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Hồ Chí Minh | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 мая 1890[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 верасня 1969[1][2][…] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | в’етн.: Nguyễn Sinh Cung | ||||||
Бацька | Нгуен Шынь Шак | ||||||
Маці | Хоанг Тхі Лоан | ||||||
Жонка | Танг Тует Минь | ||||||
Веравызнанне | Vietnamese folk religion[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 19 мая 1890 г. ў правінцыі Нгеян.
У 1911 з’ехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 па 1923 год жыў у ЗША, Англіі, Францыі. У 1920 г. ўступае у Французскую камуністычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапіў у Савецкі Саюз, дзе працягнуў палітычную дзейнасць і канчаткова сфарміраваўся як камуністычны лідар.
З 1920-х гадоў — актывіст Камінтэрну.
У 1925 г. арганізаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама. Каб пазбегнуць арышту быў вымушаны жыць у Камбоджы. У той час у Індакітаі ўжо дзейнічалі паасобку камуністычныя группы. Ха Шы Мін аб’яднаў іх, дзякуючы гэтаму ў 1930 г. была арганізавана Камуністычная партыя Індакітая.
З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага В’етнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзідэнт Паўночнага В’етнама.
Пахаваны у Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзінь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.