From Wikipedia, the free encyclopedia
Хачка́р (арм.: խաչքար, даслоўна «крыж-камень») — помнікі армянскай архітэктуры, якія ўяўляюць сабой каменную стэлу з разьбянай выявай крыжа. На тэрыторыі Арменіі налічваюць больш за 50 000 хачкараў, кожны з якіх мае свой непаўторны кшталт, хоць усе ўзоры падпарадкаваныя адзінаму стылю. Традыцыйнае майстэрства выразання гэтых камянёў перадаецца з пакалення ў пакаленне і захавалася ў Арменіі і армянскай дыяспары да нашых дзён.
У лістападзе 2010 года майстэрства стварэння хачкараў было ўнесенае ў рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА з фармулёўкай «Сімволіка і майстэрства хачкараў, армянскія каменныя крыжы»[1].
У дагістарычны перыяд у гарах, ля вытокаў рэк, ля межаў паселішчаў, ля дарог узводзіліся каменныя стэлы — «вішапы» — якіх пакрывалі разьбой з выявамі птушак, скур і галоваў баранаў, клінапісамі. Гэтыя стэлы сталі папярэднікамі хачкараў.
У эпоху Урарту цары ўсталёўвалі вертыкальныя каменныя пліты, якія паведамлялі свету пра іхнія заваяванні і законы[2]. Падобныя стэлы ставіліся таксама ў эліністычны перыяд першай дынастыі армянскіх цароў Арташэсідаў. У той час ужо існавала тэхналогія будаўніцтва хачкараў: на пастаменце — масіўным каменным блоку — выдзёўбвалі адтуліну, куды вертыкальна ўстаўлялі камень з ужо нанесенымі на яго надпісамі і ўзорамі.
Урарцкія і эліністычныя помнікі сталі азнакай першых хрысціянскіх хачкараў, якія з’явіліся ў раннім Сярэднявеччы, адразу па прыняцці хрысціянства. Гэта былі круглыя або васьмісьценныя калёны і квадратныя ў сячэнні слупы, у якіх былі ўрэзаныя крыжы, а зверху таксама ўвенчаныя аб’ёмнымі крыжамі. Найстаражытнейшы хачкар на тэрыторыі Арменіі, які захаваўся да нашага часу, датаваны 879 годам[3] і прысвечаны царыцы Катранідзэ, жонцы караля Ашота I.
Найбольшага росквіту майстэрства выразання хачкараў дасягнула ў XII—XIV стагоддзях. З мангольскім уварваннем мастацтва заняпала, аднак ізноў адрадзілася ў XVI—XVII стагоддзях, хоць ужо і не дасягнула былога ўзроўню.
Найлепшымі прыкладамі мастацтва лічацца наступныя тры творы:
Па Другой сусветнай вайне майстэрства стварэння хачкараў дзякуючы армянскай дыяспары распаўсюдзілася па свеце. Напрыклад, армянская супольнасць у Польшчы ўсталявала хачкары ва Уроцлаве, Кракаве і Эльблонгу ў памяць пра ахвяр армянскага генацыду.
Асобныя экзэмпляры хачкараў дэманструюцца ў Гістарычным музэі Ерэвана і ля сабору ў Эчміядзіне. Найбольшая калекцыя захаваных асобнікаў хачкараў у Арменіі знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы возера Севан, на Нарадускіх могілках, дзе можна ўбачыць каля 900 надмагільных камянёў розных эпохаў і стыляў. Тым ня меней, найбольшае сабранне хачкараў да нядаўнай пары існавала па-за межамі Арменіі, у Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспубліцы Азербайджана. На пераломе XX—XXI стагоддзяў могілкі былі знішчаныя азербайджанскімі ўладамі.
Хачкары вырабляюць з базальта, які мала падлягае разбурэнню. Часта сустракаюцца і хачкары з туфа, паколькі ён легкі для апрацоўкі. У рабоце з камянём майстры ўжываюць разцы, зубілы, завостраныя пёры і малаткі.
Вышыня помнікаў дасягае 1,5 метра. У іх цэнтры выразаецца ўзорысты крыж на фоне сонца або кола вечнасці. На астатняй паверхні камяню выразаюць іншыя раслінна-геаметрычныя фігуры, выявы святых і жывёл.
Гатовыя камяні ўсталёўваюцца на прызначаныя ім месцы падчас невялікай рэлігійнай цырымоніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.