Хацежынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хаце́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Хацежына.
Хацежынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хацежына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 783 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 28 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хацежына, сельсавет перайменаваны ў Хацежынскі[1]. 8 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Гаранскага сельсавета перададзены вёскі Малашкі і Рыжыкі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2265 чалавек[3], з іх 91,5 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 4783 чалавекі[5].