From Wikipedia, the free encyclopedia
Ха́ркаўская во́бласць (укр.: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харкаў.
Харкаўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Харківська область | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 7 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Харкаў | ||||
Інш. буйныя гарады | Ізюм, Чугуеў | ||||
Дата ўтварэння | 9 лютага 1932 | ||||
Кіраўнік | Oleh Synyehubov[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
2,756 млн. (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 90,05 чал./км² | ||||
Плошча | 31,415 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
242,9 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-63 | ||||
Тэлефонны код | 57 | ||||
Код аўтам. нумароў | АХ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У складзе вобласці 56 тэрытарыяльных грамад[1].
Размешчаная на паўночным усходзе Украіны.
На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Белгародскай вобласцю Расіі, на ўсходзе — з Луганскай, на паўднёвым усходзе — з Данецкай, на паўднёвым захадзе — з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Палтаўскай і Сумской абласцямі Украіны.
Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.
Вобласць ляжыць у зонах лесастэпу і стэпу. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.
Вобласць размешчаная ў межах Сярэднярускага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ландшафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.
Глебы пераважна чарназёмныя.
Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.
75 % водных рэсурсаў вобласці належаць да басейну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — з'яўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі з'яўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсць у вобласці і азёры, самае вялікае з якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласці праходзіць канал Дняпро—Данбас.
У VII—X стст. частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласці пацярпела ад нашэсця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.
У 1596 г. на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расійская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 г. была створаная Слабодска-Украінская губерня.
З 1919 па 1934 гг. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 г.
Да ліпеня 2020 года ў вобласці налічвалася 27 раёнаў, пасла правядзення рэформ узбуйнення раёнаў, засталося 7.
Вобласць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў, 17 гарадоў (з якіх 7 абласнога значэння), 61 пасёлкаў гарадскога тыпу, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.