Харвацкі савет абароны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Харвацкі савет абароны (харв.: Hrvatsko vijeće obrane), таксама вядома літаральна як Харвацкае веча абароны (адпаведныя скарачэнні ХВА і ХСА) — узброеныя фарміраванні харватаў Босніі і Герцагавіны, якія існавалі ў час Баснійскай вайны з 1992 па 1995 гады. Сфарміраваны пасля распаду Югаславіі 8 красавіка 1992 года членамі партыі «Харвацкая дэмакратычная садружнасць».
Харвацкі савет абароны (Харвацкае веча абароны) | |
---|---|
Гады існавання | 8 красавіка 1992 — кастрычнік 1995 |
Краіна | Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна |
Падпарадкаванне | прэзідэнт Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна |
Тып | сухапутныя войскі |
Складаецца з | пяць аператыўных зон, пазней пяць корпусных рэгіёнаў |
Колькасць | 34,8 тысяч чалавек (на люты 1993)[1]; каля 50 тысяч чалавек (з улікам міліцыі)[2] |
Дыслакацыя | Мостар (штаб-кватэра) |
Мянушка | ХСА, ХВА (харв.: HVO) |
Колеры | карычневы |
Марш | HVO nas vodi |
Удзел у | Баснійская вайна (Харвацка-баснійскі канфлікт) |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Антэ Роса, Мілівай Петкавіч, Ціхамір Блашкіч |
Харвацкі савет абароны ўяўляў сабой узброеныя сілы Харвацкай рэспублікі Герцаг-Босна падчас Баснійскай вайны і, як і Харвацкія абарончыя сілы, абараняў інтарэсы харватаў на тэрыторыі былой Югаславіі. Атрымліваў вялікую падтрымку ад узброеных сіл Харватыі, лічыўся адным з самых шматлікіх і эфектыўных прахарвацкіх вайсковых фарміраванняў на тэрыторыі былой Югаславіі[3].
Харвацкі савет абароны вінаваціцца ў мностве ваенных злачынстваў: галоўным чынам у масавых забойствах і этнічных чыстках этнічных сербаў і баснійцаў[4]. Шэраг кіраўнікоў Харвацкага савета абароны быў асуджаны Гаагскім трыбуналам за ваенныя злачынствы. 29 мая 2013 года Гаагскі трыбунал адзначыў, што існавала сумесная злачынная змова, мэтай якой было выгнанне нехарвацкага насельніцтва з тэрыторый, якія павінны былі стаць часткай харвацкай дзяржавы на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны[5].