Харвацка-баснійскі канфлікт (19 чэрвеня 1992[1] — 23 лютага 1994) — узброенае супрацьстаянне паміж Рэспублікай Боснія і Герцагавіна і самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна, падтрыманай Харватыяй. Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі атрымалася паспяхова расследаваць большасць злачынстваў, здзейненных падчас гэтага канфлікту, пра што гавораць шматлікія абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да харвацкіх палітыкаў і ваенных[3]. Харвацка-баснійскі канфлікт часта завуць «вайной у вайне», з прычыны таго, што ён з'яўляўся часткай вялікай Баснійскай вайны.
Хуткія факты Харвацка-баснійскі канфлікт, Дата ...
Закрыць
Няма ніякіх дакладных статыстычных зветак адносна колькасці ахвяр гэтага канфлікту. Размешчаныя ў Сараеўскім архіўна-даследчым цэнтры (басн.: Istraživačko dokumentacioni centar) дакументы могуць служыць толькі для грубага падліку. Паводле іх, на першым месцы па колькасці ахвяр сярод ваенных і грамадзянскага насельніцтва ў Цэнтральнай Босніі знаходзяцца баснякі (62 %), на другім — харваты (24 %), на трэцім — сербы (13 %). Усяго, паводле даных цэнтра на 2007 год, у канфлікце загінулі 10 448 чалавек. Варта адзначыць, што звесткі пра ахвяр у абшчынах Горні-Вакуф — Ускапле і Бугойна, таксама геаграфічна размешчаных у Цэнтральнай Босніі, уключаны ў іншую статыстыку — ахвяр на тэрыторыі Врбаса. Прыблізна 70-80 % ахвяр у Горнэ-Поўрбассе былі баснякамі. У даліне ракі Нерэтвы з 6 717 ахвяр 54 % былі баснякамі, 24 % — сербамі, 21 % — харватамі. Таксама неабходна патлумачыць, што, нягледзячы на вялікую колькасць ахвяр, не ўсе яны звязаны з Харвацка-баснійскім канфліктам у прыватнасці, а не з Баснійскай вайной у цэлым. Так, напрыклад, шмат сербаў было забіта ў чэрвені 1992 года ў вёсцы Чыпуліч, размешчанай у абшчыне Бугойна.