Харватыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Харватыя дэбютавала на конкурсе ў 1993 годзе. Пачатак быў не вельмі паспяховым: першыя два гады краіна займала месцы толькі ў сярэдзіне другой дзясяткі. Але ў 1996 годзе Харватыя стала чацвёртай, тады краіну прадстаўляла Мая Благдан, з песняй «Sveta ljubav». У 1999 поспех паўтарыла Дорыс Драгавіч, выканаўшы песню «Marija Magdalena». Акрамя таго Харватыя яшчэ два разы была ў першай дзясятцы.
Харватыя | |
---|---|
Вяшчальнік | HRT |
Адбор | Нацыянальны
1993—2011
2019—2022 Унутраны
2012—2013
2016—2018 |
Удзелы | |
Удзелы | 26 (18 у фінале) |
Першы выступ | 1993 |
Лепшы вынік | 4, 1996, 1999 |
Горшы вынік | 17 (паўфінал), 2018 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Самым горшым вынікам краіны з'яўляецца 17-е месца ў паўфінале ў 2018 годзе.
У 2007, 2010, 2011, 2012, 2013, 2018, 2019 і 2021 гадах Харватыя не выходзіла ў фінал.
За ўсю гісторыю удзелу ў фіналах Харватыя атрымала 1218 балаў, а ў паўфіналах (без уліку кваліфікацыйных этапаў 1993 і 1996 гадоў) — 1105 балаў.