Фітацэноз — (раслінная супольнасць) — усякая сукупнасць раслін на даным участку тэрыторыі, якая знаходзіцца ў стане ўзаемазалежнасці і характарызуецца як вызначаным складам і будовай, так і вызначанымі ўзаемаадносінамі з асяроддзем. Фітацэноз з’яўляецца часткай біягеацэноза і можа адзначаць яго межы.

Гэта дынамічная сістэма, якая змяняецца на працягу года і па гадах (гл. дынаміка расліннасці). Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца змена фітацэнозаў (сукцэсія)

Цэнаэлементы

Цэнаэлементы, ці мерацэнозы — адзінкі функцыянальнай структуры фітацэноза. Гэта абмежаваныя ў прасторы і часе часткі фітацэноза, элементы вертыкальнай і гарызантальнай неаднароднасці фітацэнозаў. Да асноўных цэнаэлементаў адносяць ярусы, мікрагрупоўкі, сінузіі, цэнапапуляцыі, кансорцыі.

Літаратура

  • Маладаўскі А. А. Фітацэно́з // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 418. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Фитоцено́з // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 511—512. — 631 с. 100 900 экз. (руск.)

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.