Цела лішайніка мае выгляд вялікіх разетак з вілкава разгалінаванымі лопасцямі на канцах да 10см у дыяметры. Зверху талам бялёса- або блакітна-шэры, знізу цёмны, з карычневымі рызоідамі. У цэнтры талама мае шматлікія апатэцыі 1,5−2мм у дыяметры. Дыск апатэцый чырванавата-карычневы, звычайна пакрыты густым шызым налётам, злёгку ўвагнуты, акружаны тоўстым светлым краем.[2]
Расце на кары лісцевых дрэў, у прыватнасці на асіне(Populus tremula).