Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 — вырашальны футбольны матч чэмпіянату Еўропы па футболе 2012, які адбыўся 1 ліпеня 2012 года на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве паміж зборнай Іспаніі і зборнай Італіі[3]. Галоўны суддзя — Педру Праэнса (Партугалія)[4]. Матч скончыўся перамогай Іспаніі.
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
2012 European Football Championship Final | |||||||
| |||||||
Турнір | Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 | ||||||
|
|||||||
Дата | 1 ліпеня 2012 | ||||||
Стадыён |
![]() |
||||||
Арбітр | Педру Праэнса (Партугалія) | ||||||
Наведвальнасць | 63 170[1] | ||||||
Надвор'е |
Бясхмарная ноч 26 °C (79 °F) Вільготнасць паветра 42%[2] |
||||||
← 2008 2016 → |
Зборная Іспаніі заваявала права на выхад у фінал, перамогшы 27 чэрвеня зборную Партугаліі з лікам 4:2 у серыі пенальці. Зборная Італіі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 28 чэрвеня над зборнай Германіі з лікам 2:1 у асноўны час.
Перад матчам адбылася заключная цырымонія чэмпіянату, у якой было задзейнічана больш за 600 чалавек, уключаючы нямецкую спявачку Асеану, якая спела афіцыйную песню чэмпіянату Endless Summer.
Матч пачаўся ў 20:45 па сярэднееўрапейскаму часу.
Варта заўважыць, што зборныя Іспаніі і Італіі ўжо сустракаліся на групавым этапе Еўра. Тады матч скончыўся ўнічыю 1:1.