Філіп III Іспанскі
кароль Іспаніі і Партугаліі (1598—1621) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Філіп III.
Філіп III (ісп.: Felipe III, 14 красавіка 1578, Мадрыд — 31 сакавіка 1621, там жа) — кароль Іспаніі, кароль Партугаліі і Алгарві (як Філіп II, парт.: Filipe II) з 13 верасня 1598 года.
Хуткія факты манарх Кастыліі і Леона[d], Папярэднік ...
Закрыць
Сын і пераемнік Філіпа II, першы з няздольных каралёў, якія давялі Іспанію да крайняга ўнутранага заняпаду і знешняга палітычнага бяссілля. Інертны і забабонны, Філіп акружыў сябе бяздарнымі міністрамі, якія думалі толькі пра сваё ўзбагачэнне за кошт казны і народа. Найбольшым уплывам карыстаўся герцаг Лерма, надзелены шырокімі паўнамоцтвамі, які адрозніваўся бязмерным славалюбствам, але не меў здольнасцей дзяржаўнага чалавека.