From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп Рослер (ням.: Philipp Rösler, нар. 24 лютага 1973, вёска Кханьхынг (Khánh Hưng), правінцыя Басуен[4], Рэспубліка В’етнам —) — германскі палітык в’етнамскага паходжання. В’етнамскае імя невядома. З 12 мая 2011 па 17 снежня 2013 ён займаў пасаду федэральнага міністра эканомікі і тэхналогій, з 13 мая 2011 па 7 снежня 2013 — федэральны старшыня СвДП, з 16 мая 2011 па 17 снежня 2013 — віцэ-канцлер Германіі.
Філіп Рослер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Philipp Rösler | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гіда Вестэрвэле | ||||||
Пераемнік | Зігмар Габрыэль | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ulla Schmidt[d] | ||||||
Пераемнік | Daniel Bahr[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Rainer Brüderle[d] | ||||||
Нараджэнне |
24 лютага 1973[1][2] (51 год) |
||||||
Жонка | Вібке Рослер | ||||||
Дзеці | дзве дачкі | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][3] | ||||||
Дзейнасць | кардыяхірургія[d] | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | сардэчна-сасудзістая і таракальная хірургія | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1993 – 2003 | ||||||
Прыналежнасць | Германія | ||||||
Род войскаў | армія | ||||||
Званне | капітан медыцынскай службы | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | афіцыйны сайт | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Паўднёвым В’етнаме. В’етнамскае імя і бацькі невядомыя. У дзевяцімесячным узросце ў прытулку быў усыноўлены нямецкай шлюбнай парай і вывезены ў Германію. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у Гамбургу, Бюкебургу і Гановеры, затым паступіў на ваенную службу і навучаўся спецыяльнасці ваеннага ўрача. Працягнуў навучанне ў Гановерскім медыцынскім універсітэце і ў 2002 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.
З 1992 года Рослер быў у маладзёжнай, а затым і ў дарослай арганізацыі Свабоднай дэмакратычнай партыі. У 2003—2009 гг.[5] узначальваў дэпутацкую групу СвДП у парламенце зямлі Ніжняя Саксонія. У 2006 г. ён быў абраны, а затым у 2008 г. пераабраны кіраўніком зямельнага аддзялення партыі, абодва разы з вынікамі выбару, блізкімі да стопрацэнтных.
З лютага па кастрычнік 2009 года — віцэ-прэм’ер і міністр эканомікі, працы і транспарту ў зямельным урадзе Ніжняй Саксоніі. У 2009—2011 гг. — федэральны міністр аховы здароўя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.