адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Кірылавіч Юрчанка (партызанская мянушка Вятроў; 13 верасня 1913, с. Прудок , Смаленская вобласць — 4 жніўня 1998, Вісяты (возера)) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Фёдар Кірылавіч Юрчанка | |
---|---|
руск.: Фёдор Кириллович Юрченко | |
Мянушка | Вéтров |
Дата нараджэння | 13 верасня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1998 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Партызаны |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | камандзір партызанскага атрада, брыгады |
Камандаваў | партызанскай брыгадай «Кастрычнік» |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 1944 |
З 1931 года на педагагічнай працы[1].
У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір атрада, з лютага 1942 года выконваючы абавязкі сакратара Усвяцкага РК ВКП(б) Смаленскай вобласці. З кастрычніка 1942 года камандзір партызанскага атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 — партызанскай брыгады «Кастрычнік», адначасова ў жніўні 1943 — маі 1944 сакратар Пліскага падпольнага РК КП(б)Б.
У выніку буйной акцыі гітлераўцаў супраць партызан у Беларусі трапіў у палон і потым — у канцэнтрацыйны лагер Штутгаф[2]. Адтуль з дапамогай палякаў Ф. К. Юрчанка і А. Р. Стралец былі вывезены ў філіял у Эльблёнгу[2]. У лістападзе 1944 года года Фёдар Юрчанка і Аляксей Стралец здзейснілі дзёрзкія ўцёкі з Эльблёнга, якія для Стральца апынуўся няўдалымі, бо пры спуску з высокай цаглянай сцяны ён атрымаў траўму і не змог сысці ад пагоні. Юрчанка паспяхова бег і да прыходу Савецкай Арміі хаваўся з дапамогай палякаў[2].
У 1945—76 на педагагічнай працы ў Шаркаўшчынскім раёне[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.