![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Feodor_I_of_Russia_%2528parsuna%252C_1630s%252C_Moscow_History_museum%2529.jpg/640px-Feodor_I_of_Russia_%2528parsuna%252C_1630s%252C_Moscow_History_museum%2529.jpg&w=640&q=50)
Фёдар Іванавіч
цар і вялікі князь усяе Русі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Іванавіч (1557 — 1598) — вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584 года.
Фёдар Іванавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Барыс Фёдаравіч Гадуноў | ||||||
Папярэднік | Іван IV Грозны | ||||||
Пераемнік | Барыс Фёдаравіч Гадуноў | ||||||
Нараджэнне |
31 мая 1557[1] |
||||||
Смерць |
7 (17) студзеня 1598[2][1] (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Іван IV Грозны | ||||||
Маці | Анастасія Раманаўна Захар'іна-Юр'ева[d] | ||||||
Жонка | Ірына Фёдараўна Гадунова[d][3] | ||||||
Дзеці | Феадосія Фёдараўна[d] | ||||||
Веравызнанне | РПЦ і праваслаўе | ||||||
![]() |
Трэці сын вялікага князя Івана Грознага і Анастасіі Раманаўны.
Слабы здароўем Фёдар не прымаў удзелу ў кіраванні дзяржавай, быў пад апекай савета баяр, а затым свайго шурына Барыса Фёдаравіча Гадунова, які з 1587 года фактычна быў аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасля смерці Фёдара стаў яго пераемнікам.
У 1584 годзе данскія казакі давалі прысягу вернасці Фёдару Іванавічу. У 1589 годзе ўстаноўлена патрыяршаства ў Маскоўскай дзяржаве. У 1590—1593 гадах — руска-шведская вайна, вяртанне Маскоўскай дзяржаве гарадоў Ям, Івангорад, Капор’е, Карэла.
У шлюбе з Ірынай Фёдараўнай Гадуновай меў адну дачку Феадосію, якая памерла ў гадавалым узросце ў 1594 годзе. На Фёдары Іванавічы спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Івана Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых — Міхаіл Фёдаравіч, даводзіўся стрыечным пляменнікам Фёдару I (маці Фёдара — Анастасія Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла — Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве грунтаваліся правы Раманавых на маскоўскі сталец.