Слаявіна кусцістая, шматгадовая. Даўжыня ад 2 да 200 см. Да субстрату мацуецца канічнай падэшвай. Галіны плоскія, скурыстыя з рабром, па краі гладкія, зубчастыя або гафрыраваныя. У некаторых відаў маюцца паветраныя пузыркі. Органы размнажэння знаходзяцца ў паглыбленнях на канцах галін.
Фукус выкарыстоўваюць у якасці тэхнічнай і кармавой расліны, у медыцыне.