From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэдэрык Джон Робінсан, 1-ы віконт Годрык (англ.: Frederick John Robinson, 1st Viscount Goderich; 30 кастрычніка 1782 — 28 студзеня 1859) — 24-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Торы.
Скончыў школу Хароў і каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Стаў членам парламента ў 1806 годзе. У 1812 годзе стаў тайным саветнікам, займаў розныя ніжэйшыя пасады ва ўрадзе лорда Роберта Джэнкінсана. Падтрымліваў ўвядзенне хлебных законаў у 1815 годзе, якія потым сталі прычынай масавых беспарадкаў у Лондане. У 1818 годзе ўступіў у кабінет міністраў Вялікабрытаніі, стаў прэзідэнтам гандлёвай палаты. Неўзабаве стаў канцлерам казначэйства. У 1827 — міністр калоній. У той жа год атрымаў тытул пэра (1-ы віконт Годрык). З 31 жніўня 1827 па 21 студзеня 1828 года — прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (саступіў месца герцагу Уэлінгтану). Ва ўрадзе лорда Грэя паўторна займаў пасаду міністра калоній.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.