Фрыц Вольфганг Лондан (ням.: Fritz Wolfgang London; 7 сакавіка 1900 — 30 сакавіка 1954) — нямецкі фізік-тэарэтык. Яго фундаментальны ўклад у тэорыю хімічнай сувязі і міжмалекулярных сіл (лонданаўскія дысперсійныя сілы) лічацца сёння класічнымі і разглядаюцца ў сучасных падручніках па фізічнай хіміі.

Разам з сваім братам Хайнцам Лонданам зрабіў значны ўклад у разуменне электрамагнітных уласцівасцяў звышправоднасці (Ураўненне Лонданаў).

Біяграфія

Лондан нарадзіўся ў Брэслаў, Сілезія, Германія (цяпер Вроцлаў, Польшча) у сям'і Франца Лондана (1863—1917). Пасля прыходу да ўлады нацыстаў ён губляе пасаду ў Берлінскім універсітэце з-за яўрэйскага паходжання. Займаючы часова пасады ў Англіі і Францыі, ён канчаткова эмігруе ў Злучаныя Штаты ў 1939 годзе. У 1945 годзе ён атрымлівае грамадзянства ЗША. Да канца свайго жыцця быў прафесарам ва Універсітэце Дзьюка. У 1953 годзе быў узнагароджаны медалём Лорэнца. Памёр Лондан у 1954 годзе ў горадзе Дарэм, Паўночная Караліна.

Зноскі

  1. Fritz Wolfgang London // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27230564'></a>
  2. Fritz Wolfgang London // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. London, Fritz - Deutsche Biographie Праверана 27 красавіка 2018.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.