Францішак Умястоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Янавіч Умястоўскі (29 студзеня (10 лютага) 1882, Вільня, Расійская імперыя — кастрычнік 1940, мясцовасць Катынь Смаленскай вобласці, Расія) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Карыстаўся літаратурным псеўданімам «Дзядзька Пранук».
Францішак Умястоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Дзядзька Пранук |
Дата нараджэння | 29 студзеня (10 лютага) 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за красавік 1940 і не пазней за май 1940 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Ануфрыевіч Умястоўскі |
Маці | Ганна Іванаўна Аляхновіч[d] |
Жонка | Гелена Дунін-Марцінкевіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч |
Гады творчасці | 1903—1928 |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | верш «Вецер» (Санкт-Пецярбург, 1903) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Належаў да кальвінісцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Умястоўскіх гербу «Рох III», прадстаўнікі якога ў XVIII стагоддзі займалі розныя земскія пасады ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага і Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя.
Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Яна Ануфрыевіча Умястоўскага і Ганны Аляхновіч. Дзед Францішка — Ануфрый Умястоўскі — быў удзельнікам Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і таму расійскай уладай быў пазбаўлены маёнтка. Сям’я Францішка была беднай, не мела маёнтка, таму, хоць і мела шыкоўны радавод, ужо адносіла не да катэгорыі маянткоўцаў, а катэгорыі малазаможнай дваранскай інтэлігенцыі. Ажаніўся з Геленай Дунін-Марцінкевіч, якая паходзіла з каталіцкага дваранскага роду.
Стрыечным братам Францішка Умястоўскага быў Францішак Аляхновіч.
Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902—1904 гадах уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры».
Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў на беларускай мове ў «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Санкт-Пецярбург, 1903). У 1906 годзе браў удзел у выданні газеты «Наша доля». У 1908 годзе жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губерні. На працягу 1908—1914 гадоў друкаваў апавяданні ў газеце «Наша ніва». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы Оскара Уайльда і Мікалая Гогаля. Уваходзіў у кола тых дзеячаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў[1]. Друкаваў свае артыкулы ў газеце «Kurier Litewski», якая была галоўнай трыбунай «краёвасці»[1].
Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскую армію.
З 1919 года быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх ваенных фарміраванняў і быў прадстаўніком Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні. У верасні 1920 года ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая займалася арганізацыяй беларускага войска. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе польска-савецкай вайны з бальшавікамі для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім. Пасля жыў у Вільні.
У 1919 годзе напісаў артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 1927—1928 гадах выдаваў паланафільскую газету «Беларускі дзень» і часопіс «Беларуская культура». У 1928 годзе адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці.
З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны як паручнік запасу ў 1939 годзе ў польскую армію. 18 верасня 1939 года трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагер у Казельску. Загінуў у Катыні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.