Францысканеркірхэ (Вена)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францысканеркірхэ (ням.: Franziskanerkirche), або Царква Святога Ераніма, таксама «царква францысканцаў» — царква ў Вене. Храм размешчаны ў гістарычным цэнтры ва Унутраным горадзе на плошчы Францысканерплац. У царкве захоўваецца цудатворная статуя Грунбергскага Маці Божай, таксама вядомая пад імем «Мадонны з сякерай». З XVI стагоддзя прыход знаходзіцца ў распараджэнні святароў з Ордэна Братоў Меншых (OFМ).
Каталіцкі храм | |
Францысканеркірхэ | |
---|---|
ням.: Franziskanerkirche | |
| |
48°12′23″ пн. ш. 16°22′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Аўстрыя |
Горад | Вена |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Венская архідыяцэзія[d] |
Ордэнская прыналежнасць | Order of Friars Minor[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | гатычны стыль, рэнесанс, барока |
Архітэктар | Банавентура Даўм |
Дата заснавання | 1607 |
Рэліквіі і святыні | статуя Грунбергскага Маці Божай |
Статус | прыхадскі храм |
Сайт | franziskaner.at (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1451 года манахі-францысканцы служылі ў Вене пры царкве Святога Тэабальда ў раёне Марыяхільф. Гэты першы кляштар францысканцаў у Вене быў разбураны ў 1529 годзе.
У 1589 годзе гарадскі савет перадаў францысканцам руіны згарэлага кляштара Святога Ераніма, які быў заснаваны ў 1383—1387 гадах пры могілках. Да францысканцаў у манастыры знаходзілі прытулак прастытуткі, якія пакаяліся. Францысканцы аднавілі храм у стылі рэнесанс з элементамі готыкі. Будаўнічыя працы былі завершаны ў 1607 годзе. Афармленне інтэр’ера працягвалася да 1720 года.
Фасад шэрага колеру ў гатычным стылі з элементамі рэнесансу. На плошчы перад храмам фантан «Майсей» працы Ёгана Марціна Фішэра, пабудаваны ім у 1798 годзе. Франтон царквы вянчае рэдкая выява Найсвяцейшай Тройцы з трыма тварамі. У нізе франтона знаходзяцца дзве скульптуры — Святога Людовіка IX, караля Францыі, францысканца-тэрцыярыя і Святой Клары з Асізі, заступніцы жаночай галіны ордэна. Тут жа скульптура Святога Ераніма, каля якога ляжыць леў.
Інтэр’ер царквы вытрыманы ў стылі барока з элементамі ракако. У 1707 годзе галоўны алтар быў распісаны Андрэа дэль Поца. На галоўным алтары драўляная статуя Маці Божай, створаная ў Грунбергу ў Чэхіі ў XV стагоддзі, якую называюць «Мадонна з сякерай». Паводле падання, калісьці яе паспрабавалі спаліць пратэстанты, але агонь не прычыніў ёй шкоды. Тады яны паспрабавалі рассекчы яе, але сякера захрасла ў левым плячы Маці Божай, не прычыніўшы ёй шкоды. Гэта статуя лічыцца цудатворнай.
Бакавыя алтары ў стылі барока ўпрыгожаны карцінамі і скульптурамі Ёгана Марціна Шміта, Карла Карлонэ, Франца Ксавера Вагеншэна. У Францысканеркірхэ знаходзіцца найстарэйшы ў Вене арган, усталяваны ў 1643 годзе Ёганам Векерлем на хорах за галоўным алтаром.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.