![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/The_Forum_of_Caesar_%2528built_near_the_Forum_Romanum_in_Rome_in_46_BC%2529_and_the_Temple_of_Venus_Genetrix%252C_Imperial_Forums%252C_Rome_%252821101482544%2529.jpg/640px-The_Forum_of_Caesar_%2528built_near_the_Forum_Romanum_in_Rome_in_46_BC%2529_and_the_Temple_of_Venus_Genetrix%252C_Imperial_Forums%252C_Rome_%252821101482544%2529.jpg&w=640&q=50)
Форум Цэзара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Форум Цэзара (лац.: Forum Cæsari, таксама Forum Iulium) — першы з імператарскіх форумаў Рыма. Цэзар даручыў Цыцэрону ў 54 годзе да н.э. купіць участак зямлі на суму 60 — 100 мільёнаў сестэрцыяў. На гэтым участку Гаем Юліем Цэзарам у 54 — 46 гадах да н.э. быў пабудаваны новы форум як пашырэнне Рымскага Форума. У паўночнай частцы форума размяшчаліся храм Венеры-Прамаці (Venus Genetrix) і Сярэбраная базіліка (basilica Argentaria), свайго роду антычная біржа. Уздоўж Clivus Argentarius захаваліся руіны крам і майстэрняў часоў кіравання Адрыяна. У антычных крыніцах гаворыцца таксама пра велічную конную статую Цэзара і статуі Клеапатры з пазалочанай бронзы. У II стагоддзі пры імператары Траяне форум цалкам перабудавалі, а пасля пажару ў 283 годзе пры Дыяклетыяне адбудавалі нанова.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/The_Forum_of_Caesar_%28built_near_the_Forum_Romanum_in_Rome_in_46_BC%29_and_the_Temple_of_Venus_Genetrix%2C_Imperial_Forums%2C_Rome_%2821101482544%29.jpg/640px-The_Forum_of_Caesar_%28built_near_the_Forum_Romanum_in_Rome_in_46_BC%29_and_the_Temple_of_Venus_Genetrix%2C_Imperial_Forums%2C_Rome_%2821101482544%29.jpg)
Форум займаў тэрыторыю 170 на 75 м, сёння знаходзіцца часткова пад скверам і Віа дэі Форы Імперыялі. У наш час форум уяўляе сабой прамавугольную плошчу, якую з трох бакоў атачае арачная галерэя, у цэнтры знаходзяцца руіны храма Венеры (тры калоны карынфскага ордара з бэлькамі), а таксама бронзавая скульптура Цэзара (копія адной з мармуровых статуй імператара).