Формула-1 у сезоне 2022
73-і сезон Чэмпіяната Свету па Формуле-1 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Формула-1 2022 года — 73-і сезон чэмпіянату свету аўтагонак машынамі Формулы-1 пад эгідай МАФ. Формула-1 з'яўляецца найвышэйшым ўзроўнем спаборніцтваў сярод спартыўных машын з адкрытымі коламі. Чэмпіянат 2022 складаецца з 22 Гран-пры, якія праводзяцца па ўсім свеце і расклад састаўлены такім чынам, каб скончыць раней ніж у мінулыя гады і пазбегнуць перасячэнняў з Чэмпіянатам Свету па футболе.[1][2]
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Кіроўцы змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету, каманды змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету сярод Канструктараў. Чэмпіянат 2022 адзначаецца значнымі зменамі тэхнічных патрабаванняў да балідаў. Гэтыя змены планаваліся на сезон 2021 года, але былі адкладзены праз пандэмію COVID-19.[3] Макс Верстапен, пілот каманды Red Bull Racing, з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам сярод пілотаў, у той час як Mercedes — дзеючы чэмпіён сярод канструктараў.[4]