From Wikipedia, the free encyclopedia
Флаэма (ад грэч. φλοῦς — кара), луб — складаная тканка ў сцёблах і каранях дрэвавых і травяністых раслін. Служыць для правядзення па расліне арганічных і мінеральных рэчываў; выконвае таксама запасальную, механічную, выдзяляльную функцыі. Складаецца з праводных (сітападобных) трубак з клеткамі-спдарожніцамі, з лубяных парэнхімы і валокнаў. У дрэвавых раслін утварае ўнутраную частку кары. Адрозніваюць флаэму першасную (утвараецца з пракамбію, характэрная для папарацей, дзеразы, хвашчоў) і другасная (адкладваецца ў голанасенных і двухдольных ад дзейнасці камбію). У флаэме назапашваюцца алей, крухмал, дубільныя і іншыя рэчывы. Лубяныя валокны выкарыстоўваюць як сыравіну.
Флаэма | |
---|---|
Процілегла | ксілема |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.