Фларыдскі праліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Флары́дскі праліў (англ.: Strait of Florida) — праліў, які злучае Мексіканскі заліў і Атлантычны акіян. З поўначы паўвостраў Фларыда з ланцугом астравоў Фларыда-Кіс, з поўдня — востраў Куба і Багамскія астравы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/2/22/LocationFloridaStraits.png)
Даўжыня 650 км, шырыня 80 км, сярэдняя глыбіня 150 метраў. Глыбіня на фарватэры ад 150 да 2085 м. Праз праліў праходзіць Фларыдскае цячэнне.